Беларуская Служба

Урад Польшчы будзе змагацца з продажам алкаголю ва ўпакоўках, якія нагадваюць дзіцячыя мусы

01.10.2024 11:04
Сёння міністарка адукацыі Барбара Навацкая накіруе ліст у Міністэрства аховы здароўя адносна алкаголю ў тубах.
АЛькаголь у тубахфота: ФБ Шымана Галоўні

Гэта просьба зрабіць больш жорсткімі правілы ўпакоўкі алкагольнай прадукцыі. Гаворка ідзе пра алкаголь, які прадаецца ў пластыкавых тубах, якія нагадваюць дзіцячыя фруктовыя мусы.

Міністарка Барбара Навацка падкрэсліла, што неабходна хутка змяніць пастановы, каб вытворцы алкаголю не змаглі скарыстацца прававой шчылінай:

-Пры дапамозе толькі адукацыі, у тым ліку адукацыі, якая з’яўляецца супрацьдзеяннем алкагалізму, мы не здзейснім цуду, калі не будзе рэалістычных правіл, дапасаваных да змен у свеце. Вытворцы знайшлі шчыліну, а задача ўраду – так ушчыльніць палажэнні, каб алкаголь не выдаваў сябе за сок ці мус, каб цыгарэты не выдавалі сябе за нешта цікавае. Адно і другое – гэта яд.

Міністарка Барбара Навацка таксама выказала надзею, што хуткае ўнясенне адпаведных паправак дазволіць вытворцам не прадаваць алкаголь у прывабнай для дзяцей упакоўцы. Яна адзначыла, што такая ўпакоўка таксама можа быць памылковай для бацькоў.

ав