Яшчэ ў бягучым месяцы польскі ўрад прыме папраўкі ў закон, якія дазволяць больш жорстка караць за агрэсію і атакі супраць медыцынскіх ратаўнікоў. Міністр аховы здароўя Польшчы Ізабэла Ляшчына паведаміла, што праект прайшоў кансультацыі з медыкамі і неўзабаве трапіць на разгляд ураду.
- У чэрвені на паседжанні ўраду будуць запрапанаваныя змены ў Крымінальны кодэкс. Я моцна зацікаўленая ў тым, каб змены ў закон былі прынятыя парламентам да дэпутацкіх канікул.
Міністэрства аховы здароўя Польшчы таксама працуе над працэдурамі, датычнымі бяспекі медынскага персаналу ў бальніцах.
У студзені бягучага года ў горадзе Седльцэ ў 100 км на ўсход ад Варшавы пацыент у сваёй кватэры, падчас аказання яму дапамогі, ударыў медыцынскага ратаўніка нажом. Медык памёр у бальніцы.
У сваю чаргу ў красавіку ў Кракаве мужчына з нажом накінуўся на лекара ў яго кабінеце. Раны аказаліся несумяшчальныя з жыццём.
Пасля гэтых, а таксама іншых выпадкаў агрэсіі і атакаў на медыкаў, улады краіны, пад ціскам грамадскасці і прафесійнага асяроддзя, паабяцалі ўзмацніць жорсткасць за такога роду злачынствы.
У Польшчы медыцынскі ратаўнік – гэта асобная прафесія, якая патрабуе заканчэння медыцынскай ВНУ на ўзроўні бакалаўра альбо магістра. Медыцынскія ратаўнікі працуюць на карэтах хуткай дапамогі, у аддзяленнях хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі.
вс