Беларуская Служба

У Польшчы мужчыны жывуць на 7 гадоў менш за жанчын

11.06.2025 17:17
Жанчыны ў Польшчы жывуць у сярэднім 82 гады, а мужчыны менш за 75 гадоў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Фота: MikeDotta/Shutterstock

Жыццё жанчын на 7 гадоў даўжэйшае, так паказваюць дадзеныя Нацыянальнага інстытута грамадскага здароўя PZH.

Аднак і польскія жанчыны жывуць на два гады менш за сярэдняга жыхара Еўрапейскага саюза, а ў выпадку мужчын гэтая розніца складае 4 гады.

— Мужчыны найперш паміраюць з-за хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы і анкалагічных захворванняў. Але таксама бачым шмат смерцяў, звязаных са спажываннем алкаголю. І ў гэтым аспекце бачым негатыўны трэнд у параўнанні са статыстыкаю Еўрапейскага саюза. Напрыклад, мае добры прыклад Літвы, дзе колькасць смерцяў з-за спажывання алкаголю змяншаецца, а ў Польшчы яна расце. Таксама бачым рост колькасці смерцяў сярод мужчын з нагоды самазабостваў. І гэты фактар больш істотны, чым сярод жанчын, — тлумачыць  Стэфан Багуслаўскі з Нацыянальнага інстытута грамадскага здароўя.

Заўчасная смерць польскіх жанчын у асноўным выклікана анкалогіяй і захворваннямі сістэмы кровазвароту.

IAR/вх