Беларуская Служба

Караль Наўроцкі сёння стане новым прэзідэнтам Рэспублікі Польшча

06.08.2025 09:09
Караль Наўроцкі, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах 1 чэрвеня ў другім туры, прынясе прэзідэнцкую прысягу перад Нацыянальным сходам.
      ( )        , 5  2025 .
Напярэдадні прынясення прэзідэнцкай прысягі Караль Наўроцкі (у цэнтры) наведаў каталіцкую святыню на Яснай Гары ў Чэнстахове, 5 жніўня 2025 г.PAP/Waldemar Deska

Атрымліваючы дакумент Нацыянальнай выбарчай камісіі аб выбарах, Наўроцкі запэўніў, што будзе «прэзідэнтам адзінай Польшчы». Сярод сваіх прыярытэтаў ён назваў «знішчэнне муроў нянавісці паміж палякамі».

1 чэрвеня ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў Караль Наўроцкі, якога падтрымала апазіцыйная партыя «Права і справядлівасць» (PiS), атрымаў 50,89% галасоў і перамог кандыдата ад Грамадзянскай кааліцыі (KO) Рафала Тшаскоўскага, які атрымаў 49,11%.

Наўроцкі абвясціў, што 7 жніўня, на наступны дзень пасля прысягі прэзідэнта, распачне ажыццяўляць свае першыя ініцыятывы.

У канцы чэрвеня Наўроцкі абвясціў, што пасля прысягі прэзідэнта скліча Савет Кабінета міністраў для абмеркавання сітуацыі на заходняй мяжы з Германіяй. Ён падкрэсліў, што хацеў бы ведаць усю статыстыку адносна нелегальных мігрантаў.

У канцы ліпеня абраны прэзідэнт завяршыў працу над структурай свайго офіса. У якасці найбліжэйшых супрацоўнікаў у Канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча ён абраў палітыкаў з партыі «Права і справядлівасць» і былых калег з Інстытута нацыянальнай памяці, дырэктарам якога ён быў да прэзідэнцкіх выбараў.

PAP/яс