Беларуская Служба

Дональд Туск устрывожаны бяспекай пасажырскіх самалётаў і намераны склікаць саміт, прысвечаны бяспецы

08.08.2025 17:03
Над Балтыйскім морам рэгулярна здараюцца памехі сігналу GPS у самалётах.
-   .
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.Фота: PAP/Piotr Matusewicz

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў, што скліча саміт Рады дзяржаў Балтыйскага мора, прысвечаны бяспецы ў рэгіёне. Падчас візіту на ветраэнергетычнай ферме каля Лэбы на ўзбярэжжы Балтыкі, ён падкрэсліў, што Польшча імкнецца стаць лідарам дзеянняў у сферы бяспекі на моры, асабліва ва ўмовах буйнейшых стратэгічных інвестыцый, што рэалізуюцца ў гэтым рэгіёне.

Туск нагадаў, што цяпер над Балтыйскім морам рэгулярна здараюцца памехі сігналу GPS у самалётах, у тым ліку пасажырскіх. Паводле яго, Польшча з’яўляецца адной з краін, найбольш зацікаўленых у бяспецы Балтыкі, таму ўкладае значныя намаганні і каардынуе дзеянні іншых краін.

Ён таксама дадаў, што Польшча задзейнічае НАТА і балтыйскіх партнёраў, а падчас саміту закране пытанне бяспекі ў кантэксце польскіх інвестыцый на моры. У склад Рады дзяржаў Балтыйскага мора, акрамя Польшчы, уваходзяць: Літва, Латвія, Эстонія, Германія, Ісландыя, Данія, Швецыя, Нарвегія, Фінляндыя і Еўрапейская камісія.

IAR/нг