Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі сёння, 2 верасня, адпраўляецца ў свой першы замежны візіт. У сераду ён сустрэнецца ў Вашынгтоне з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Галоўнымі тэмамі перамоваў стануць бяспека і энергетычнае супрацоўніцтва, паведамілі ў Канцылярыі кіраўніка краіны.
Ключавым элементам паездкі стане пытанне развіцця польскай арміі пры ўдзеле амерыканскіх тэхналогій і ўзбраенняў.
Напярэдадні візіту Наўроцкі сустрэўся з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам, кансультацыі таксама правяло Міністэрства замежных спраў Польшчы.
У праграме візіту прадугледжанае таксама авіяшоу, якое абедзве дэлегацыі будуць назіраць з Паўднёвага газона Белага дома, які традыцыйна служыць пасадачнай пляцоўкай для прэзідэнцкага верталёта.
вс