Беларуская Служба

Начальнік Генштаба Войска Польскага: Мінулай ноччу паветраная прастора Польшчы была двойчы парушаная

04.09.2025 14:30
Аператыўны камандуючы УСП генерал Мацей Кліш прапануе скараціць працэдуры актывацыі сродкаў супрацьпаветранай абароны.
Аператыўны камандуючы Узброенымі сіламі Польшчы генерал Мацей КлішPAP/Rafał Guz

«Паветраная прастора Польшчы была двойчы парушана мінулай ноччу, усё было пад поўным кантролем», – сказаў начальнік Генштаба Войска Польскага генерал Веслаў Кукула (Wiesław Kukuła).

«Беспілотнікі пакінулі польскую тэрыторыю, былі пад нашым кантролем і не прычынілі ніякай шкоды. Гэта таксама вопыт для нас, які мы будзем выкарыстоўваць у практыцы», – дадаў ён.

У абодвух выпадках былі актываваны сродкі супрацьпаветранай абароны, паведаміў у сваю чаргу аператыўны камандуючы Узброенымі сіламі Польшчы генерал Мацей Кліш (Maciej Klisz):

- Гэтыя два парушэнні апошняй ночы знаходзіліся пад поўным кантролем як нацыянальных, так і хаўрусніцкіх сродкаў, прызначаных для абароны краіны. Сярод іх былі галандскія самалёты, а таксама самалёты іншых краін, якія выконвалі іншыя задачы, у тым ліку разведку і падтрымку аперацый самалётаў F-35.

Генерал Кліш таксама паведаміў, што, улічваючы ранейшы інцыдэнт ля Лукава (Łuków) і сённяшнюю падзею, ён папрасіў начальніка Генштаба і прэм'ера падрыхтаваць рашэнні, якія значна скароцяць час рэагавання сістэмы супрацьпаветранай абароны, каб можна было лепш кантраляваць такія сітуацыі ў будучыні.

Нагадваем, у канцы жніўня расійскі ваенны беспілотнік упаў на кукурузнае поле ў Асінах (Osiny) каля Лукава (Люблінскае ваяводства). Ніхто не пацярпеў, а наступствы выбуху абмежаваліся пашкоджаннем вокнаў у суседніх дамах.

IAR/аз