Усе сляды вядуць у Расію, такімі словамі Дональд Туск пракаментаваў затрыманне васмярых чалавек па падазрэнні ў падрыхтоўцы дыверсій і шпіянажы. Пры гэтым прэм'ер-міністр Польшчы зазначыў, што польскія спецслужбы затрымалі грамадзян розных краін.
- Расіяне часта шукаюць для вярбоўкі, напрыклад, прарасійскіх грамадзян Украіны, якія ідуць на супрацоўніцтва з расійскай разведкай. Але хачу звярнуць увагу на тое, што сярод затрыманых – грамадзяне розных краін.
Дональд Туск не назваў, грамадзянамі якіх краін з’яўляюцца затрыманыя.
вс