Беларуская Служба

Ваенны дрон разбіўся каля Інаўроцлава. Ніхто не пацярпеў

24.10.2025 08:21
Гэта быў апарат сучаснай сістэмы кароткадыстанцыйнай разведкі.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Pixabay.com/grunzibaer

Беспілотны лятальны апарат Польскай групы ўзбраенняў разбіўся ўвечары ў чацвер, 23 кастрычніка ў Інаўроцлаве. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў — стала вядома з паведамлення кампаніі Ваенных авіяцыйных заводаў № 2 у Быдгашчы.

Яе прэзідэнт Якуб Газда (Jakub Gazda) сказаў Польскаму радыё, што цяпер вядуцца следчыя дзеянні.

 Ваенная жандармерыя праводзіць па гэтым пытанні праверку, якая адбываецца таксама на самім авіяцыйным заводзе нумар два. Мы супрацоўнічаем са службамі і зробім усё магчымае, каб высветліць прычыны інцыдэнту.

Дрон, які ўпаў у Інаўроцлаве, — гэта сучасная сістэма кароткадыстанцыйнай разведкі, якая выкарыстоўваецца Узброенымі сіламі для назірання і аналізу мясцовасці ў баявых умовах. Прылада праходзіла выпрабаванні ў войску.

IAR/нг