Гэта стала магчымым пасля паправак да Закона аб абароне, звяртае ўвагу dziennik.pl.
Новыя правілы не пакідаюць сумневаў: любая патэнцыйная мабілізацыя будзе распаўсюджвацца на ўсіх грамадзян Польшчы ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Не мае значэння, жыве хтосьці ў краіне ці гадамі пражыў за мяжой – важна наяўнасць польскага пашпарту. Заканадаўцы ліквідавалі папярэднія неадназначнасці і выразна заявілі, што месца жыхарства або падатковая рэзідэнцыя не абараняюць ад прызыву.
Аднак ёсць выключэнні – асобы, якія не могуць служыць па стане здароўя, цяжарныя жанчыны або тыя, хто даглядае за дзецьмі, а таксама грамадзяне, якія выконваюць ключавыя функцыі для нацыянальнай бяспекі, не будуць прызваны.
Таксама могуць быць вызваленыя ад прызыву асобы з падвойным грамадзянствам.
Папярэдняя версія правілаў прадугледжвала, што асобы, якія пражываюць за мяжой не менш за два гады і не маюць пастаяннага або доўгатэрміновага месца жыхарства ў Польшчы, не падлягаюць абавязковай вайсковай службе. Аднак цяпер сітуацыя змянілася – мабілізацыя можа тычыцца любога, калі дзяржава лічыць гэта неабходным. Для тых, хто спрабуе яе пазбегнуць, прадугледжаны суровыя санкцыі.
вх