Беларуская Служба

Кожны год падчас Cвята памерлых на могілках у Польшчы ўзнікае дa 120 тысяч тон адходаў

03.11.2025 18:05
Эколагі заахвочваюць замест пластыкавых кветак ці вянкоў, выкарыстоўваць жывыя расліны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. PAP/Darek Delmanowicz

Штогод на могілках у Польшчы падчас Cвята памерлых узнікае ад 100 - 120 тысяч тон адходаў, паведамляе экалагічная арганізацыя WWF Polska. Большая частка – гэта пластыкавыя корпусы заменных свечак, якія засталіся пасля іх згарання ўнутры лампадаў.

Такія адкіды варта выкідваць у жоўтыя кантэйнеры для пластыку. Пластык – гэта вельмі каштоўнае рэчыва, нагадвае Анна Казэра-Шалкоўская (Anna Kozera-Szałkowska) з Plastics Europe Poland:

- Самае важнае, і тут мы заклікаем, перш за ўсё, адміністратараў могілак, пастаўце кантэйнеры выключна для пластыкавых корпусаў знічаў, бо гэта каштоўнае рэчыва для перапрацоўкі.

Эколагі таксама заахвочваюць замест пластыкавых кветак ці вянкоў, выкарыстоўваць жывыя расліны. Яны нагадваюць, што пластыкавыя кветкі і знічы, калі не будуць перапрацаваныя, могуць раскладацца ад ста да тысячы гадоў.

IAR/аз

Польшча — на другім месцы ў свеце па экспарце надмагільных лампадак, але яе даганяе азіяцкая краіна

28.10.2025 10:51
Найбольшая колькасць польскіх лампадак паступае ў Германію, Нідэрланды і Румынію.