У выніку паліцэйскай аперацыі ў чатырох месцах па ўсім раёне было выяўлена больш за 4,5 кг розных наркотыкаў (у тым ліку марыхуаны, амфетаміну, мефедрону і метамфетаміну), а таксама дзясяткі забароненых таблетак і электронных вагаў для дазавання наркотыкаў.
Супрацоўнікі таксама знайшлі скрадзеную зброю і боепрыпасы.
«Затрыманыя – тры жанчыны ва ўзросце 28, 32 і 35 гадоў і тры мужчыны ва ўзросце 27, 30 і 33 гадоў. Канфіскаваныя рэчывы і зброя былі даследаваны экспертамі з крыміналістычнай лабараторыі», – паведаміла галоўны начальнік паліцэйскага ўпраўлення Бемова Марта Сулоўска.
Затрыманым было прад'яўлена абвінавачанне ў захоўванні значнай колькасці псіхатропных рэчываў і наркатычных сродкаў. Аднаму падазраванаму будзе прадʼяўлена абвінавачанне ў захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў без дазволу.
Па хадайніцтве пракурора суд пастанавіў змясціць шасцярых падазраваных пад варту на тры месяцы. Гэтыя злачынствы прадугледжваюць максімальнае пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі.
ав