Беларуская Служба

Украінцу прад'явілі абвінавачванне ў пасобніцтве ў актах дыверсіі на польскай чыгунцы

24.11.2025 13:04
Мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі Цэнтральнага бюро расследаванняў паліцыі 20 лістапада.
Сядзіба Нацыянальнай пракуратуры ў ВаршавеAutorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=108258220

Нацыянальная пракуратура прадʼявіла Уладзіміру Б. абвінавачванне ў пасобніцтве ў актах дыверсіі, учыненых на польскай чыгунцы 15-16 лістапада. Паводле высноў следства, ён дапамагаў непасрэдным здзяйсняльнікам злачынства ў разведцы мясцовасці і падрыхтоўцы далейшых дзеянняў.

Па хадайніцтве пракурора суд вырашыў аб часовым арышце ўкраінца. Мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі Цэнтральнага бюро расследаванняў паліцыі 20 лістапада. Следчыя высветлілі, што ён дапамагаў Аляксандру К. і Яўгену І. у падрыхтоўцы і ажыццяўленні актаў дыверсіі на польскай чыгунцы.

Доказы сведчаць аб тым, што ў верасні гэтага года Уладзімір Б. падвёз Яўгена І. у раён планаваных дыверсійных аперацый, дапамагаў яму ў разведцы і выбары месца для закладкі выбухоўкі. Ён таксама дапамагаў у размяшчэнні відэарэгістратара і ўсталёўцы металічнага элемента на рэйках.

Пасля прадʼяўлення абвінавачанняў пракурор дапытаў Уладзіміра Б. у якасці падазраванага.

IAR/аз

Дональд Туск: Падарванне чыгуначных рэек на маршруце Варшава-Люблін – беспрэцэдэнтны акт сабатажу

17.11.2025 13:10
«Мы будзем шукаць вінаватых, незалежна ад таго, хто іх замовіў», – напісаў кіраўнік польскага ўраду на сайце X.

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы паведаміў пра другі акт сабатажу на чыгунцы

17.11.2025 17:30
Заўтра адбудзецца экстранае пасяджэнне ўрадавага Камітэта па нацыянальнай бяспецы, паведаміў у сваю чаргу кіраўнік польскага ўраду.