Намеснік міністра спорту Пётр Борыс кажа, што разглядаюцца розныя канцэпцыі мадэрнізацыі стадыёна перад патэнцыйным правядзеннем спаборніцтваў. Канчатковая версія будзе абвешчана ў сярэдзіне наступнага года:
- Мы, думаючы пра падачу заяўкі на правядзенне алімпійскіх гульняў, а працэс займае 2,5 гады, павінны паказаць канцэпцыю лёгкаатлетычнага стадыёна ў Варшаве. Гэтым займаюцца эксперты. Ідэі розныя. Напрыклад, каб нацыянальны стадыён стаў стадыёнам для лёгкай атлетыкі. Частка думае пра стадыён лёгкай атлетыкі ў цалкам новым месцы. Іншыя думаюць пра новы стадыён на месцы нацыянальнага стадыёна. Усё будзе вынікаць з аналізаў.
Нацыянальны стадыён – найбуйнейшы спартыўны аб'ект у Польшчы, умяшчальнасць якога складае 58 тысяч месцаў. Зборная Польшчы па футболе праводзіць там свае матчы. У цяперашні час на стадыёне занадта мала месцаў для правядзення такіх матчаў, як фінал Лігі чэмпіёнаў. Таксама няма бегавой дарожкі, што робіць немагчымым правядзенне на стадыёне лёгкаатлетычных мерапрыемстваў чэмпіянатнага ўзроўню.
Урад таксама плануе пабудаваць у Варшаве спартыўную залу ўмяшчальнасцю больш за 20 тысяч гледачоў.
ав