Беларуская Служба

Караль Наўроцкі: Польскія жаўнеры — героі

24.01.2026 13:44
Падчас місіі ў Афганістане загінулі 44 палякі. «Яны назаўсёды застануцца ў нашай памяці», — напісаў прэзідэнт.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Bumble Dee

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі заявіў, што польскія жаўнеры з’яўляюцца героямі і заслугоўваюць найвышэйшай павагі за службу Айчыне. У сацыяльных сетках паліытк нагадаў, што падчас місіі ў Афганістане загінулі 44 палякі — 43 вайскоўцы і адзін цывільны медык. «Яны назаўсёды застануцца ў нашай памяці», — напісаў прэзідэнт.

Гэтая заява стала адказам на словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які ў інтэрв’ю Fox News сцвердзіў, што саюзныя войскі НАТА «заставаліся ззаду, крыху па-за лініяй фронту».

Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач падкрэсліў, што польскія вайскоўцы праяўляюць адвагу і рашучасць у місіях па ўсім свеце. Віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі адзначыў, што ніхто не мае права зневажаць службу польскіх жаўнераў, нагадаўшы пра ўласны досвед працы ў Афганістане і складаныя ўмовы, у якіх дзейнічаў польскі кантынгент.

iar/эж

Валікабрытанія рэзка адрэагавала на заявы Трампа пра ўдзел саюзнікаў у Афганістане

23.01.2026 15:12
Трамп заявіў, што войскі НАТА не ўдзельнічалі непасрэдна ў баях на перадавой у Афганістане.

Кіраўнік МНА Польшчы ў адказ на словы Трампа: Ахвяра польскіх салдат не можа быць прыніжана

23.01.2026 16:20
Міністр абароны падкрэсліў, што Польшча заўсёды была, ёсць і будзе адказным і надзейным саюзнікам НАТА.

Легенда року Род Сцюарт патрабуе прабачэнняў ад Трампа з-за яго слоў аб удзеле саюзнікаў у місіі ў Афганістане

24.01.2026 09:11
Напярэдадні Дональд Трампа заявіў, што саюзнікі «трымаліся крыху далей ад лініі фронту».