Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Палякі не пацярпелі ў выніку ваенных аперацый на Блізкім Усходзе

02.03.2026 18:20
Раней польская авіякампанія LOT запэўніла, што звязалася з пасажырамі, чые рэйсы былі адменены.
МЗС Польшчыgov.pl

Ні адзін грамадзянін Польшчы не пацярпеў на Блізкім Усходзе ў выніку ваенных аперацый, запэўніў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Мацей Вевюр. З-за нападу Ізраіля і ЗША на Іран і дзеянняў у адказ у міністэрстве працуе спецыяльная крызісная група, а польскія дыпламатычныя місіі працуюць у крызісным рэжыме 24/7.

Мацей Вевюр паведаміў, што ўсе арганізаваныя групы палякаў пакінулі Ізраіль сухапутным шляхам і знаходзяцца ў Егіпце. Палякі таксама пакідаюць Іарданію, выкарыстоўваючы самалёты і паромы. «Сітуацыя больш складаная ў раёне Персідскага заліва», – паведаміў Мацей Вевюр (Maciej Wewiór):

—Найбольш бяспечна заставацца на месцы, у сховішчах, паколькі там надалей лётаюць ракеты і дроны. Іхныя збітыя абломкі падаюць на зямлю. Удары наносяцца па ваенных базах ля якіх часта праходзяць галоўныя дарогі. Таму мы раім прыслухоўвацца да даручэнняў мясцовых службаў бяспекі.

Раней польская авіякампанія LOT запэўніла, што звязалася з пасажырамі, чые рэйсы былі адменены з-за сітуацыі на Блізкім Усходзе. Нагадваем, рэйсы ў і з Тэль-Авіва, Дубая і Эр-Рыяда адменены.

IAR/аз

«Белавія» забярэ беларускіх турыстаў з Катару і скарэктуе шэраг рэгулярных рэйсаў праз баявыя дзеянні на Блізкім Усходзе

02.03.2026 09:35
Беларуская авіякампанія нагадвае, што сачыць за актуальным часам вылету-прылёту можна на афіцыйным сайце авіяперавозчыка.

LOT пра сітуацыю на Блізкім Усходзе: "Мы на сувязі з пасажырамі"

02.03.2026 11:34
Праблемы закранулі не толькі польскіх турыстаў у Дубаі, Абу-Дабі і Катары. Некаторыя адкрыцця неба над Блізкім Усходам чакаюць у Азіі.