Беларуская Служба

У Польшчы адменены спецыяльны статус украінскіх уцекачоў 

05.03.2026 10:02
Часовая абарона для грамадзян Украіны і членаў іх сем’яў з нумарам PESEL са статусам UKR працягнутая да 4 сакавіка 2027 года.
Жанчына з украінскім сцягам на чацвёртую гадавіну поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва УкраінуEPA/Olga Fedorova Dostawca: PAP/EPA.

З 5 сакавіка ў Польшчы ўступіў у сілу закон, які паступова адмяняе спецыяльныя прававыя нормы для ўцекачоў з Украіны. Частка з іх, аднак, будзе захаваная і ўключаная ў агульныя правілы для замежнікаў. Часовая абарона для грамадзян Украіны і членаў іх сем’яў з нумарам PESEL са статусам UKR працягнутая да 4 сакавіка 2027 года.

Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Кулакоўскі адзначыў: «Ключавым для грамадзян Украіны з’яўляецца тое, што ў іх ёсць яшчэ роўна год, каб змяніць свой статус на часовае або сталае прыбыванне. Яшчэ год яны могуць карыстацца ўсімі легалізацыйнымі палажэннямі як ваенныя ўцекачы. Потым яны будуць проста замежнікамі, якія знаходзяцца ў Польшчы».

Грамадзяне Украіны і надалей змогуць карыстацца медыцынскімі паслугамі пры ўмове выплаты страхавых узносаў, а дзеці і падлеткі захаваюць доступ да адукацыі. У Польшчы цяпер пражывае каля мільёна ўкраінскіх уцекачоў.

iar/эж