100 гадоў таму нарадзіўся Анджэй Вайда — выбітны польскі рэжысёр, сцэнарыст і сцэнограф, сузаснавальнік Польскай кінашколы. Ён атрымаў «Залатую пальмавую галіну» ў Канах, ганаровы «Оскар» і іншыя сусветныя ўзнагароды за дасягненні ўсяго жыцця. Акцёры і палітыкі адзначалі яго ўклад у польскую культуру і фарміраванне гістарычнай памяці.
Актрыса Крыстына Янда ўспамінае яго як найважнейшага чалавека, якога яна калі-небудзь сустракала.
— Найвялікшы мастак, якога я калі-небудзь сустракала. Ён сфармаваў мяне; усё, што я ведаю і разумею, я навучылася ў яго. Ён верыў, што кіно можа змяніць сістэму, што кіно можа змяніць жыццё людзей.
Фільмы Анджэя Вайды, такія як «Канал», «Попел і дыямент», «Запаветная зямля» і «Чалавек з жалеза», былі прысвечаны гісторыі, палітыцы і нацыянальным міфам, кажа сенатар і актывіст дэмакратычнай апазіцыі ў камуністычную эпоху Богдан Барусэвіч.
—Такія людзі, як Вайда, шукалі адказ на найважнейшыя пытанні: хто мы, чаму мы такія?
Рашэннем Сената 2026 год быў абвешчаны Годам Анджэя Вайды прымеркаваны да стагоддзя з дня нараджэння рэжысёра і дзясятай гадавіны яго смерці.
У стагоддзе з дня нараджэння Анджэя Вайды — 6 сакавіка 2026 года — па ўсёй Польшчы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя яго творчасці.
IAR/яс