Афіцыйны вяшчальнік мерапрыемства ў Польшчы, TVP Sport, абвясціў байкот камандам дзвюх краін.
«Праз чатыры гады з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне нічога не змянілася i Расія застаецца агрэсарам. Таму рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта дазволіць расіянам і беларусам выступаць на алімпіядзе выглядае вельмі дзіўна», заявіў дырэктар TVP Sport Якуб Квяткоўскі.
— Гэта прэцэдэнт, які ў доўгатэрміновай перспектыве можа размыць адказнасць за тое, хто пачаў гэтую вайну. Таму, калі спартсмены з Расіі і Беларусі будуць выходзіць на стадыён, дзе адбудзецца цырымонія адкрыцця, мы проста спынім трансляцыю.
Польскае тэлебачанне таксама не будзе паказваць цырымоніі ўзнагароджання прадстаўнікоў Расіі і Беларусі падчас спаборніцтваў.
IAR/яс