Польшча аказала дапамогу ў эвакуацыі не толькі ўласных грамадзян, але і жыхароў іншых краін Еўрапейскага Саюза з Блізкага Усходу. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі падчас сустрэчы з амбасадарамі дзяржаў ЕС у Варшаве. Паводле палітыка, польскія дыпламатычныя місіі ў рэгіёне актыўна падтрымліваюць грамадзян і арганізуюць іх эвакуацыю.
Радаслаў Сікорскі рашуча асудзіў атакі Ірана па дзяржавах, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі канфлікту, у тым ліку па грамадзянскай інфраструктуры, адзначыўшы, што абвастрэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе мае наступствы для Еўропы і падкрэсліў неабходнасць узмацнення падтрымкі Украіна і ціску на Расію, у тым ліку праз санкцыі.
Паводле МЗС, ужо каля 6 тыс. чалавек бяспечна вярнуліся ў Польшчу з зоны канфлікту. Раніцай у суботу, 7 сакавіка, чарговыя эвакуацыйныя два барты Boeing 737 выляцелі з Варшавы ў Эр-Рыяд у рамках дзеяння Польскага ваеннага кантынгенту «Блізкі Усход».
iar/pap/эж