Беларуская Служба

Стала вядома, хто будзе прадстаўляць Польшчу на «Еўрабачанні» (ВІДЭА)

08.03.2026 11:36
Сёлетні конкурс песні «Еўрабачанне» адбудзецца ў маі ў Вене.
Аліцыя Шэпліньская на сцэнеКрыніца: Eurovision Song Contest/скрыншот

У Польшчы выбралі прадстаўніка на 70-ы конкурс песні «Еўрабачанне». Пераможцай нацыянальнага адбору стала Аліцыя Шэмпліньская, якая паедзе ў Вену з песняй Pray. Вынікі былі абвешчаныя ў нядзельным эфіры дзяржаўнага Польскага тэлебачання на наступны дзень пасля трансляцыі фіналу адбору.

Фінал прайшоў 7 сакавіка ў студыі Польскага тэлебачання ў Варшаве. У конкурсе выступілі восем артыстаў, якія прадставілі свае песні на «Еўрабачанне». Пераможцу вызначылі гледачы праз онлайн-галасаванне і галасаванне праз тэкставыя паведамленні. Аліцыя набрала найбольшую колькасць галасоў з песняй Pray, якая атрымала больш за 32% галасоў гледачоў.

Песня была напісаная самой артысткай у суаўтарстве з яшчэ двума чалавекамі. Pray спалучае ў сабе элементы соўлу, госпелу і R&B.

Аліцыя Шэмплінская – адна з вядомых маладых вакалістак у Польшчы. Яна стала вядомай шырокай аўдыторыі пасля перамогі ў 10-м сезоне The Voice of Poland. У 2020 годзе яна таксама перамагла на польскім конкурсе песні «Еўрабачанне» з песняй Empires, але конкурс быў адменены з-за пандэміі COVID-19.

Сёлетні конкурс песні «Еўрабачанне» адбудзецца ў Вене. Паўфіналы запланаваныя на 12 і 14 мая, а фінал – на 16 мая.

вс