Беларуская Служба

У Польшчы стартавала кампанія, якая заахвочвае людзей пісаць завяшчанні

09.03.2026 18:01
Арганізатары кампаніі заахвочваюць палякаў прызначаць частку сваёй маёмасці на сацыяльныя мэты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Восем з дзесяці палякаў не напісалі завяшчання, паведамляюць арганізатары сацыяльна-адукацыйнай кампаніі «Напішы сваё завяшчанне».

Палякам завяшчанне, інакш тастамент, атаясамліваецца адмоўна, падкрэслівае кіраўнік кампаніі Магдалена Гайда (Magdalena Gajda):

— Мы хочам, каб палякі ставіліся да завяшчання, як да спосабу волевыяўлення; каб яны ўспрымалі завяшчанне, як дакумент, які наводзіць парадак у сямейных і асабістых справах. Мы таксама хочам пераканаць палякаў працягваць традыцыю і прызначаць частку сваёй маёмасці на сацыяльныя мэты.

Арганізатары кампаніі падкрэсліваюць, што сума, прызначаная на сацыяльныя мэты, не абавязкова павінна быць вялікай. Гэта падарунак ад сэрца, пра памер якога вырашае сам спадчынадаўца.

На сайце кампаніі, napisztestament.org.pl, можна знайсці інфармацыю пра тое, як напісаць тастамент.

Сацыяльна-адукацыйная кампанія «Напішы сваё завяшчанне» будзе працягвацца да пятніцы, 13 сакавіка.

IAR/аз

Каму варта напісаць завяшчанне і як гэта зрабіць?

09.09.2025 14:06
У Польшчы працягваецца Тыдзень пісання завяшчанняў.