Беларуская Служба

«Спадзяюся, яны не будуць патрабаваць эвакуацыі за кошт падаткаплацельшчыкаў» – кіраўнік польскага МЗС

09.03.2026 19:03
Нягледзячы на папярэджанні польскіх уладаў, 736 чалавек адправіліся з Польшчы на Блізкі Усход пасля пачатку канфлікту.
Кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў СікорскіPAP/Marcin Obara

Пасля пачатку канфлікту з Польшчы на Блізкі Усход адправіліся 736 чалавек, паведаміў міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі са спасылкай на інфармацыю Памежнай службы.

Паводле кіраўніка польскай дыпламатыі, пасля 1 сакавіка 97 чалавек вылецелі ў Катар, 271 — у Аман і 368 — у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Ён дадаў, што 37 з іх — дзеці да 15 гадоў.

— Спадзяюся, яны не будуць патрабаваць эвакуацыі за кошт падаткаплацельшчыкаў», — напісаў Радаслаў Сікорскі ў сацыяльных сетках.

Сёння раніцай (9 сакавіка) амаль 300 палякаў, якія былі вымушаныя пакінуць Абʼяднаныя Арабскія Эміраты па стане здароўя, прыбылі ў Маскат у Амане.

На сённяшні дзень з Блізкага Усходу ў Польшчу вярнуліся больш за 8 000 палякаў.

IAR/аз

Больш за 7 тыс. чалавек вярнулася ў Польшчу з Блізкага Усходу

08.03.2026 15:31
Эвакуацыя грамадзян Польшчы з ахопленавага вайной рэгіёну працягваецца.