Беларуская Служба

Цыганская мастачка з Польшчы заваёўвае Еўропу

14.03.2026 08:01
Маштабныя тэкстыльныя работы зрабілі польска-цыганскую мастачку Малгажату Міргу-Тас адной з найцікаейшых сучасных еўрапейскіх мастачак.
Małgorzata Mirga-Tas, Przeczarowując świat
Małgorzata Mirga-Tas, Przeczarowując światAutorstwa Małgorzata Mirga-Tas - ce https://labiennale.art.pl/en/media/malgorzata-mirga-tas-re-enchanting-the-world-catalogue/, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=147407090

Маштабныя тэкстыльныя работы, якія зрабілі польска-цыганскую мастачку Малгажату Міргу-Тас адной з наёцікавейшых сучасных еўрапейскіх мастачак, упершыню прадстаўлены ў Шатландыі ў галерэі Талбата Райса і ў Даніі ў галерэі Кунстхал Шарлотэнборг. Дзве паралельныя выставы, якія адчыніліся 7 сакавіка 2026 года ў Эдынбургу і 12 сакавіка 2026 года ў Капенгагене, даюць магчымасць пазнаёміцца з унікальным поглядам мастачкі, якая кідае выклік еўрапейскім канонам апавядання пра цыганскую супольнасць.

Міжнародная цікавасць да творчасці Малгажаты Міргі-Тас працягваецца з моманту рэвалюцыйнай прэзентацыі яе работ на выставе «Зачароўваючы свет» у польскім павільёне на Венецыянскай мастацкай біенале 2022 года, калі ўпершыню ў гісторыі падзеі нацыянальны павільён быў прадстаўлены цыганскай мастачкай. У мінулым годзе працы Міргі-Тас таксама былі важнай часткай міжнароднай культурнай праграмы ў час, калі Польшча старшынствала ў Радзе Еўрапейскага Саюза.

У гэтым годзе працы мастачкі будуць упершыню прадстаўлены ў Шатландыі ў адной з найважнейшых галерэй сучаснага мастацтва Эдынбурга — галерэі Талбата Райса. Маштабныя тэкстыльныя калажы Міргі-Тас прысвечаны шматвяковым пераследам цыганскай супольнасці, адначасова паказваюць паўсядзённыя моманты радасці. Працы былі створаны з фрагментаў адзення і матэрыялаў, якія належалі сям'і мастачкі.


У сваю чаргу выстава «Pani, so tradeł/Water that Wanders», якая ў Даніі працуе з 12 сакавіка па 16 жніўня 2026 года, стане першай персанальнай прэзентацыяй мастачкі ў гэтай краіне. Працы Міргі-Тас будуць прадстаўлены ў Кунстхал Шарлотэнборг у Капенгагене, адной з найбуйнейшых і найпрыгажэйшых выставачных прастор сучаснага мастацтва ў Паўночнай Еўропе. Новыя тэкстыльныя працы мастачкі, створаныя спецыяльна для гэтай выставы, займаюць цэнтральнае месца, а пунктам выйсця для іх зʼяўляюцца гістарычныя творы дацкіх музеяў. Мірга-Тас пераасэнсоўвае арыгінальныя працы, уплятаючы ў іх цыганскія апавяданні, успаміны і калектыўны вопыт, ставячы цыганскую перспектыву ў цэнтр апавядання.

Інстытут А.Міцкевіча/ав