У Беластоку распачынаецца XVIII міжнародны фестываль «Падляшская актава культур», які сёлета пройдзе пад дэвізам «Памежжа».
Арганізатары прапануюць успрымаць памежжа не як лінію падзелу, а як прастору сустрэчы, культурнага абмену і ўзаемнага натхнення. У праграме фестывалю — канцэрты фальклорных і этнамузычных калектываў, танцавальныя вечарыны, майстар-класы і мерапрыемствы для ўсёй сям'і. На сцэне выступяць 20 калектываў з Польшчы, Украіны, Францыі, а таксама Босніі і Герцагавіны.
Заключны дзень фестывалю будзе прысвечаны культурнай спадчыне ўсходняга Падляшша — рэгіёна, дзе на працягу стагоддзяў перапляталіся польскія, беларускія, украінскія і літоўскія традыцыі. Акрамя Беластока, канцэрты адбудуцца яшчэ ў сямі гарадах і мястэчках Падляшскага ваяводства.
pap/эж