Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Раскол у партыі PiS — яе пакідаюць некалькі дзясяткаў палітыкаў, на чале з былым прэм’ерам

24.07.2026 18:40
Расколы адбываліся і раней, але ніколі з такой вялікай групай дэпутатаў. 
    , -        .
Матэвуш Маравецкі заснаваў уласнае аб'яднанне, з-за чаго яму прыйшлося пакінуць партыю "Права і справядлівасць".PAP/Paweł Supernak

Збігнеў Кузьмюк (Zbigniew Kuźmiuk) з партыі «Права і справядлівасць» (PiS) мяркуе, што прыхільнікі Матэвуша Маравецкага (Mateusz Morawiecki) самі вырашылі пра сваю будучыню. Ён падкрэсліў, што члены аб’яднання «Развіццё Плюс» заняліся будаваннем уласнай партыі, а не ўмацаваннем партыі Яраслава Качыньскага (Jarosław Kaczyński  — старшыня PiS). І таму было прынята рашэнне выключыць з партыі больш за трыццаць дэпутатаў. Гаворыць Збігнеў Кузьмюк.

— Яны вялі звычайную палітычную дзейнасць, будавалі структуры палітычнай партыі. Цяпер ужо зразумела, што гэта будзе партыя. А ніводная сур’ёзная палітычная партыя не можа дазволіць, каб яе члены за яе ўласныя грошы будавалі структуры канкурэнтнай групоўкі. І таму была пра спроба гэтаму перашкодзіць. Але, каб вы разумелі: ніхто нікога не выключае з «Права і справядлівасці». Калегі добра ведалі, які змест гэтай ухвалы і пра што ідзе гаворка ў дэкларацыі.

Тэрмін падпісання дэкларацыі аб партыйнай прыналежнасці членамі ПіС скончыўся апоўначы. Палітыкі, звязаныя з былым прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, члены арганізацыі «Развіццё Плюс», не падпісалі дакумент.

Расколы ўнутры PiS адбываліся і раней, але ніколі з такой вялікай групай дэпутатаў. У 2011 годзе 16 дэпутатаў і адзін сенатар пакінулі «Права і справядлівасць», каб стварыць партыю «Салідарная Польшча», якая ў 2023 годзе змяніла назву на «Суверэнная Польшча».

IAR/нг

Былы прэм’ер-міністр і адзін з лідараў буйнейшай апазіцыйнай партыі практычна з яе выключаны

24.07.2026 14:38
Раней былы прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі казаў, што яшчэ разлічвае на кампраміс са старшынёй партыі ПіС Яраславам Качыньскім.