У Польшчы працуюць над праектам паправак у законы, у якіх плануюць узмацніць жорсткасць пакарання кіроўцаў, якія парушаць выдадзеную судом забарону на кіраванне транспартным сродкам, а таксама тых, хто кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення.
Міністэрства юстыцыі Польшчы падрыхтавала праект паправак у Крымінальны кодэкс і ў Кодэкс аб дробных правапарушэннях.
Так, у праекце прадугледжваецца, што калі кіроўца парушыць забарону на кіраванне транспартным сродкам, выдадзеную судом, альбо будзе кіраваць аўто пад уздзеяннем алкаголю ці наркотыкаў, то суд будзе абавязаны вынесці прыгавор у выглядзе пазбаўлення свабоды. Аўтары праекту прадугледжваюць, што прысуд умоўнага пазбаўлення свабоды можна будзе вынесці толькі ў асабліва абгрунтаваных выпадках.
вс