Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы зноў прапануюць узмацніць патрабаванні для атрымання грамадзянства

28.10.2026 12:53
Праект прадугледжвае павелічэнне мінімальнага тэрміну легальнага пражывання ў Польшчы, а таксама ўвядзенне дэкларацыі вернасці краіне.
Польскі пашпарт Shutterstock/PaulSat

У Польшчы падрыхтавалі законапраект, які дазволіць скасоўваць рашэнні аб прызнанні замежнікаў польскімі грамадзянамі, калі грамадзянства было атрымана падманным шляхам.

Гаворка ідзе пра падачу фальшывых дакументаў, непраўдзівых звестак або ўтойванне інфармацыі падчас атрымання грамадзянства, легалізацыі знаходжання ці афармлення «Карты паляка». Гэта асабліва актуальна для беларусаў, многія з якіх маюць такі дакумент.

Праект прадугледжвае павелічэнне мінімальнага тэрміну легальнага пражывання ў Польшчы, павышэнне патрабаванага ўзроўню польскай мовы з B1 да B2, увядзенне экзамену па ведах пра краіну і дэкларацыі вернасці Рэспубліцы Польшча.

Кандыдаты таксама павінны будуць пацвердзіць наяўнасць даходаў, жылля і цэнтра жыццёвых інтарэсаў у Польшчы.

Акрамя таго, прапануецца пашырыць пералік падстаў для абавязковай адмовы ў грамадзянстве з меркаванняў дзяржаўнай бяспекі і грамадскага парадку. Сярод іх — судзімасць паводле канчатковага прысуду, атрыманыя ў вызначаны перыяд перад падачай заявы штрафаў, а таксама прадастаўленне непраўдзівых звестак ці падробленых дакументаў.

Пакуль гэта толькі законапраект, а не дзейныя нормы.

PAP/яс