Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча адзначае Дзень незалежнасці

11.11.2026 09:05
Сёння ў польскай сталіцы запланавана шмат святочных мерапрыемстваў. Жыхароў Варшавы папярэджваюць пра шматлікія траспартныя абмежаванні.
     ()
Святкаванні Дня Незалежнасці ў Польшчы (ілюстрацыя)źr. Muzeum Historii Polski

11 лістапада Польшча адзначае Дзень незалежнасці — свята, якое сімвалізуе адраджэнне польскай дзяржаўнасці. Важным кантэкстам для ўсталявання свята 11 лістапада стала міжнародная падзея — заканчэнне Першай сусветнай вайны пасля падпісання перамір’я 11 лістапада 1918 года. Гісторык Кшыштаф Невядомскі нагадвае, што 11 лістапада афіцыйна прызналі святам толькі ў 1937 годзе.

— Не было так, каб існаваў адзін чароўны дзень, калі раптам Польшча стала незалежнай. Трэба было выбраць нейкі дзень. Яго выбралі прыхільнікі Пілсудскага пасля майскага перавароту 1926 года. Гэты дзень і быў афіцыйна абраны ў 1937 годзе, калі прынялі дэкрэт аб Дні незалежнасці.

Сёння ў польскай сталіцы запланавана шмат святочных мерапрыемстваў. Жыхароў Варшавы папярэджваюць пра шматлікія траспартныя абмежаванні. Мажэна Гаўкоўская з прэс-службы Варшаўскай мэрыі раіць кіроўцам устрымацца ад паездак па горадзе.

—  Кіроўцам варта пазбягаць маршрутаў праз цэнтр горада. Уся інфармацыя пра закрытыя вуліцы і аб’язныя шляхі з’яўляецца на сэрвісе infoulice.um.warszawa. Акрамя таго, з 7-й раніцы да 20-й гадзіны варшаўскі грамадскі транспарт будзе ў сацыяльных сетках у рэжыме рэальнага часу паведамляць пра змены ў маршрутах і раскладзе.

У Варшаве праходзяць урачыстасці на Плошчы Пілсудскага з удзелам прэзідэнта Караля Навроцкага і ягонай жонкі, а  таксама маштабны Марш незалежнасці.  Прэм’ер-міністр Дональд Туск адзначыць свята ў Шчэціне, дзе возьме ўдзел у хрышчэнні і ўзняцці сцяга на пароме «Bursztyn Unity».

iar/pap/эж


Польскі шлях да незалежнасці

11.11.2026 06:13
Напрыканцы XVIII стагоддзя Рэч Паспалітая Абодвух Народаў, якая была адной з наймагутнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы, згубіла сваю незалежнасць.