Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі палітык ацаніў пазіцыі Расіі перад сустрэчай лідараў ЗША, Кітая і Расіі

18.11.2026 14:27
У Пуціна найслабейшая пазіцыя перад трохбаковай сустрэчай лідараў ЗША, Кітая і Расіі. Так лічыць былы намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна.
Анджэй ШэйнаПольскае радыё

Паводле яго, сустрэча ў кітайскім Шэньчжэні стане перадусім супрацьстаяннем Дональда Трампа і Сі Цзіньпіна, якія змагаюцца за ўплыў у Азіі.

У эфіры Першага канала Польскага радыё Анджэй Шэйна адзначыў, што адной з тэм перамоў стане вайна ва Украіне, у абмеркаванні якой найбольш зацікаўлены Пуцін.

— Расія не хоча спынення агню. У Расіі ёсць свой палітычны план, свае стратэгічныя мэты. Гэта поўнае заваяванне Украіны, пашырэнне свайго ўплыву на краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі. Гэта, безумоўна, і пэўная форма ціску на Польшчу, хаця Расія добра ведае, што Польшча ўжо з'яўляецца краінай, якая абсалютна знаходзіцца па-за межамі яе дасяжнасці.

Сустрэча лідараў ЗША, Кітая і Расіі ў межах саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва запланаваная на чацвер, 19 лістапада.

IAR/яс