Беларуская Служба

У Шчэціне бандыты напалі на ксяндза

30.07.2019 11:29
Паліцыя затрымала нападнікаў, расследаванне трапіла пад кантроль Генеральнай пракуратуры.
     .
Святар Аляксандр Зееўскі перад касцёлам св. Яна Хрысціцеля ў Шчэціне PAP/Marcin Bielecki

У нядзелю трое мужчын уварваліся ў касцёл св. Яна Хрысціцеля ў Шчэціне і заатакавалі тамтэйшага святара і аднаго з царкоўных працаўнікоў.

Паліцыя затрымала нападнікаў праз 1,5 гадзіны. Святар і яго памагаты трапілі ў шпіталь, іх жыццю не пагражае небяспека.

Шчэцінская пракуратура пачала допыт аднаго з бандытаў, які пабіў ксяндза. Таксама сёння адбудзецца допыт двух саўдзельнікаў. Пракуратура высуне абвінавачанне і скіруе ў суд патрабаванне аб часовым арышце затрыманых. Раней у пракуратуры пакінулі свае сведчанні святар і царкоўны працаўнік.

Генеральная пракуратура заявіла, што возьме пад свой нагляд гэтае следства.

Ахвяра нападу – ксёндз Аляксандр Зееўскі 35 год служыць у Шчэціне. Летась ён атрымаў медаль «За заслугі для Шчэціна».

ПР/юл