У польскай сістэме нафтапровадаў, па-ранейшаму, застаецца 450 тысяч тон забруджанай арганічнымі хларыдамі нафты. Агулам у Польшчу паступіў з Расіі амаль мільён тон забруджанай сыравіны. Польшча не стала браць забруджаную нафту з 24 красавіка па 9 чэрвеня.
Старшыня праўлення сістэмы аператара трубапровадаў PERN Ігар Васілеўскі мяркуе, што ачыстка сістэмы зойме больш часу, чым чакалася.
- Колькі часу гэта працягнецца? – гэта пытанне да польскіх і нямецкіх НПЗ, якія бяруць гэтую нафту. Працэс перапрацоўкі забруджанай хларыдамі нафты знаходзіцца пад пастаянным маніторынгам. Спачатку мы думалі, што ўвесь працэс ачысткі працягнецца 6-8 месяцаў, аднак сёння мы ведаем, што на гэта патрэбна больш часу.
Ігар Васілеўскі паведаміў, што кампанія будзе праводзіць кантрольныя дзеянні, каб праверыць стан сістэмы пасля перапрацоўкі забруджанай нафты.
яс