Пра гэта на саміце «Дзяржаваў яднання» заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Прэм’еры Вышаградскай групы размаўлялі пра будучы бюджэт ЕЗ і выдаткі на еўразвязаўскую палітыку ўраўнаважанага развіцця.
- Мы даганяем заходнія дзяржавы па прычыне посткамуністычнага застою, у якім мы не вінаватыя, і таму мы павінны мець сродкі на развіццё запозненай інфраструктуры – казаў польскі кіраўнік ураду. – Фонды ўраўнаважанага развіцця гэтаму служаць. Таму я цешуся, што разам з намі тут у Празе ёсць краіны Заходняй Еўропы, якія раздзяляюць наш пункт гледжання. Мы павінны пераканаць самыя багатыя краіны, якія ў гісторыі мелі найбольш шчасця, Галандыю, Бельгію, Данію, Германію і Францыю, у тым, каб падзел даходаў быў справядлівым.
Палітыка ўраўнаважанага развіцця з’яўляецца галоўным інструментам выроўнівання ўзроўню стратаў розных рэгіёнаў ЕЗ і складае прыкладна 1/3 бюджэту супольнасці. У бюджэце на 2021-2027 год паявілася прапанова зменшыць гэтую суму на 7%. Найбольш маглі б пацярпець краіны цэнтральнай і паўднёвай Еўропы, у тым ліку Польшча. Гэтыя краіны, якія аб’ядналіся ў групе «Дзяржаваў яднання», намагаюцца пакінуць папярэдні ўзровень фінансавання палітыкі зраўнаважанага развіцця.
ав