Пачынаючы з 11 лістапада бягучага года, грамадзяне Польшчы змогуць наведваць Злучаныя Штаты без атрымання адпаведнай візы. Такую дату паведаміў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда:
-Сёння ў Вашынгтоне будзе зачытанае афіцыйнае паведамленне ўраду ЗША аб тым, што Польшча была прынятае ў праграму бязвізавага руху. Палякі ў турыстычных і бізнесовых мэтах атрымалі магчымасць без візы знаходзіцца на тэрыторыі Злучаных Штатаў на працягу 90 дзён. Праграма пачне дзейнічаць з 11 лістапада.
Падчас свайго выступу прэзідэнт Анджэй Дуда падзякаваў за гэтае рашэнне свайму амерыканскаму калегу Дональду Трампу і амбасадару ЗША ў Польшчы Джорджэт Масбахер.
IAR/эж