Беларуская Служба

Сёння – Вігілія Божага Нараджэння

24.12.2019 10:03
Паводле каталіцкай традыцыі, святочная вячэра павінна пачынацца малітвай і чытаннем фрагментаў Евангелля пра нараджэнне Хрыста.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Song_about_summer

Сёння хрысціяне заходніх і частка ўсходніх абрадаў адзначаюць Вігілію Божага Нараджэння. Пасля змяркання ў сямейным коле пачнуцца святочныя вячэры. Паводле традыцыі, калядная вячэра пачынаецца пасля з'яўлення на небе першай зоркі, якая сімвалізуе Віфліемскую (Калядную) зорку.

Вігілія – гэта дзень перад Божым Нараджэннем. Назва ўзнікла ад лацінскага слова «vigilia», што азначае «чуванне, трыванне». Паводле каталіцкай традыцыі, святочная вячэра павінна пачынацца малітвай і чытаннем фрагментаў Евангелля пра нараджэнне Хрыста. Пазней прысутныя дзеляцца аплаткай і віншуюць адзін аднаго. У гэты дзень у Польшчы прынята дарыць падарункі.

Касцёл адзначае Вігілію Божага Нараджэння з IV стагоддзя. Пачынаючы з VI стагоддзя, 24 снежня вернікі збіраюцца разам на ўрачыстых вячэрах.

У Польшчы 24 снежня жыццё на вуліцах замірае ў другой палове дня. У Польшчы 25 і 26 снежня (першы і другі дзень Раства) свабодныя ад працы дні (калі гэта будзённыя дні).

вс