Беларуская Служба

Штогод палякі марнуюць 2 млн тон ежы

26.12.2019 14:35
Колькасць змарнаваных прадуктаў харчавання асабліва павялічваецца падчас навагодніх святаў.
Марэк Бароўскі PAP/Maciej Kulczyński

Колькасць змарнаваных прадуктаў харчавання асабліва павялічваецца падчас навагодніх святаў, пра гэта заявіў старшыня праўлення Федэрацыі польскіх банкаў харчавання Марэк Бароўскі.

Падчас святаў Божага нараджэння і Новага года Марэк Бароўскі заахвоціў дзяліцца прадуктамі.Таксама кіраўнік Федэрацыі банкаў харчавання заклікаў спажываць усе прыгатаваныя прадукты. Статыстычныя дадзеныя Федэрацыі яскрава дэманструюць, што цягам 2019 года ў Польшчы павялічылася колькасць людзей, якія жывуць у скрайняй патрэбе – прыкладна 2 млн палякаў. Аднак, Бараноўскі пераконвае, што гэта далёка не ўсе жыхары краіны, якім патрэбна падтрымка ў выглядзе прадуктаў. Такіх можа быць нават 6 млн.

Польскія банкі харчавання сваёй пастаяннай дапамогай ахопліваюць прыкладна 1 млн 200 тыс. чалавек.

PAP/эж