Беларуская Служба

Арнітолагі ў Кракаве заклікаюць: «Не выкарыстоўвайце феерверкі каля рэчак!»

30.12.2019 16:11
Пытанне феерверкаў штогод вяртаецца, як бумеранг. 
.
.nidan/pixabay.com/CC0

Арнітолагі ў Кракаве заклікаюць: «Не выкарыстоўвайце феерверкі каля рэчак!» Яны звярнуліся да мэра гораду Яцка Майхроўскага, каб ён выдаў распараджэнне, якое забароніць выкарыстоўваць піратэхнічныя матэрыялы ў даліне Віслы і іншых рэк Кракава.

Феерверкі могуць пужаць птушак, якія там зімуюць – кажа старшыня Малапольскага Арніталагічнага таварыства Казімеж Валаш:

- Асабліва ў часе Новага году, калі большасць птушак адпачывае ці спіць, у выніку раптоўных гукаў яны падрываюцца і не кантралююць таго, што адбываецца навокал. Не бачаць перашкодаў на сваёй дарозе. У такіх сітуацыях яны часта гінуць.

Пытанне феерверкаў штогод вяртаецца, як бумеранг. Арганізацыя па ахове жывёлы заклікаюць адмовіцца ад іх, бо гэта выклікае стрэс у хатняй жывёлы. Асаблівым чынам уладальнікі сабак заклікаюць, не карыстацца петардамі.

Напрыклад, ад феерверкаў адмовіўся горад Лодзь. Замест іх запланаваны светлавы паказ дронаў у рытме музыкі. Жыхары ўпершыню сустрэнуць Новы год без паказу феерверкаў і петардаў, якія заменяць новыя тэхналогіі.

ав