Беларуская Служба

У калядны перыяд на дарогах у Польшчы загінулі 37 чалавек

30.12.2019 17:01
У ходзе акцыі «Бяспечны ўік-энд – Божае Нараджэнне» паліцыя затрымала 1315 вадзіцеляў, якія кіравалі аўтамабілем пад уздзеяннем алкаголю.
.
.PAP/Darek Delmanowicz

У святочны перыяд – з 24 да 29 снежня – на польскіх дарогах адбыліся 322 ДТЗ, у якіх загінулі 37 чалавек, 394 – атрымалі раненні.

Па словах Радаслава Кобрыся з Аддзела дарожнага руху, у параўнанні з папярэднім годам гэтая статыстыка палепшылася. Так, у аналагічны перыяд у 2018 годзе ў ДТЗ загінулі 48 чалавек, гэта значыць на 11 больш, чым у гэтым годзе:

- Калі параўноўваць гэтыя перыяды, то ў гэтым годзе колькасць ДТЗ, смерцяў і атрыманых на дарогах раненняў значна скарацілася. Гэта, безумоўна, радуе. З іншага боку, нават адна смерць – гэта заўсёды трагедыя.

У ходзе акцыі «Бяспечны ўік-энд – Божае Нараджэнне», якая завяршылася ўвечары 29 снежня, паліцыя затрымала 1315 вадзіцеляў, якія кіравалі аўтамабілем пад уздзеяннем алкаголю, 958 з якіх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

ав