Міністэрства замежных спраў Польшчы чакае, што Расія адмовіцца ад ілжывых абвінавачванняў, накіраваных на адрас Польшчы.
Нагадваем, цягам двух апошніх тыдняў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваіх публічных выказваннях неаднаразова ставіў пад сумнеў значэнне Пакту Молатава-Рыбентропа для пачатку Другой сусветнай вайны, абвінавачваючы Польшчу, нібыта ў супрацоўніцтве з нацысцкай Германіяй.
Прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Польшчы кажуць пра малую эфектыўнасць гэткай палітыкі расейскіх уладаў.
Віцэ- міністр Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz) лічыць, што Расія спрабуе выдаліць з гісторыі факты, датычныя свайго дачынення да пачатку вайны.
- Мэтай прэзідэнта Уладзіміра Пуціна было прасоўванне міфу вызваленчага характару Чырвонай арміі. Тым часам цяпер дыскусіі зводзяцца да 1939 году і пакту Молатава-Рыбентропа. Гэта сведчыць па неэфектыўнасць расійскай дыпламатыі.
Паводле віцэ-міністра Паўла Яблоньскага (Paweł Jabłoński), выказванні Пуціна не выклікалі спадзяванага эфекту на міжнароднай арэне. Гэта ў адрозненне ад заявы польскага прэм’ера.
- Паводле нашых уступных ацэнак, колькасць і характар сусветных публікацый пасля заявы Матэвуша Маравецкага былі больш прыхільныя, чым пасля выказванняў Уладзіміра Пуціна.
Нагадваем, заяву, датычную ілжывых выказванняў прэзідэнта Пуціна пра Польшчу, кіраўнік польскага ўраду апублікаваў у нядзелю ўвечары.
аз