Беларуская Служба

Абвешчана дата прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы

05.02.2020 13:43
Старшыня Сейму Эльжбета Вітэк абвясціла, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 10 траўня.
.
Э. Вітэк абвяшчае дату прэзідэнцкіх выбараўPAP/Radek Pietruszka

Старшыня ніжняй палаты польскага парламенту Сейму Эльжбета Вітэк (Elżbieta Witek) абвясціла, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 10 траўня. Эльжбета Вітэк нагадала, што яна магла выбраць з трох прапанаваных датаў:

-3, 10 і 17 траўня. Я вельмі сур’ёзна разважала, якая з пералічаных датаў у большай ступені адпавядае правядзенню прэзідэнцкіх выбараў. Я брала пад увагу і міжнародную актыўнасць самых важных асобаў дзяржавы.

Афіцыйна выбарчая кампанія распачнецца пасля публікацыя распараджэння старшыні Сейму ў «Дзённіку законаў», гэта адбудзецца не пазней за 6 лютага.

Дзеючы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пакуль афіцына не заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць прэзідэнцкай гонцы. Аднак, сваіх кандыдатаў на пасаду прэзідэнта краіны высунулі асноўныя палітычныя партыі Польшчы.

Так «Грамадзянскую кааліцыю» будзе прадстаўляць Малгажата Кідава-Блоньска (Małgorzata Kidawa-Błońska), «Новыя левыя» высунулі Роберта Бедраня (Robert Biedroń), у сваю чаргу кааліцыя правых « Канфедэрацыя» будзе прадстаўлена Кшыштафам Босакам (Krzysztof Bosak). Таксама аб сваім удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах заявіў беспартыйны журналіст Шымон Галоўня (Szymon Hołownia).

IAR/эж