Толькі да 7 снежня настаўнікі могуць падаць заяўкі на атрыманне дапамогі на закупку абсталявання для дыстанцыйнага навучання ў памеры 500 злотых. На гэтую мэту ўрад выдзеліў 300 мільёнаў злотых.
Прэс-сакратар Міністэрства нацыянальнай адукацыі Анна Астроўска (Anna Ostrowska) нагадвае, што сродкі можна атрымаць выключна на абсталяванне, набытае ў перыяд з 1 верасня да 7 снежня бягучага года:
- Сродкі можна атрымаць, як на абсталяванне, так і праграмнае забеспячэнне. Гаворка ідзе пра ноўтбукі, камеры, слухаўкі, мікрафон, смартфон, планшэт, калонкі. Сродкі можна атрымаць таксама на мабільны інтэрнэт.
Прэс-сакратар ведамства адзначае, што сродкі, якія не будуць выкарыстаныя, органы мясцовага самакіравання змогуць прызначыць іншыя мэты, звязаныя з адукацыяй.
Настаўнік, які працуе ў некалькіх школах, можа падаць заяўку толькі раз. Грошы павінны быць пералічаныя на рахункі настаўнікаў да канца гэтага года.
аз