Па словах еўрапейскай дэпутаткі Бэата Мазурэк, якая выступала ў эфіры TVP Info, палякаў трэба пераканаць прывіцца супраць COVID-19. Урад Польшчы заказаў 45 мільёнаў доз вакцыны, прыём прышчэпкі будзе добраахвотным і бясплатным.
Меркаваннем Бэаты Мазурэк, у кампаніі па вакцынацыі – не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім свеце – павінны ўдзельнічаць лекары і людзі з высокім сацыяльным даверам. Еўрадэпутатка ад PiS падкрэслівае, што акцыя павінна ахапіць як мага больш людзей, бо толькі дзякуючы прышчэпкам грамадства можа разлічваць на хуткае спыненне пандэміі каранавірусу.
Агульнанацыянальная кампанія па папулярызацыі добраахвотнай вакцынацыі супраць COVID-19 павінна пачацца ў гэтым месяцы. Урад абвясціў, што вакцыны будуць распаўсюджвацца на месцы па ўсёй Польшчы, каб доступ да іх быў як мага шырэйшы.
нг