Міністэрства развіцця, працы і тэхналогіі паведаміла, што ў лістападзе ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 6,1 працэнта. Гэта азначае, што ён застаецца на адным і тым жа ўзроўні з чэрвеня. Колькасць беспрацоўных на канец лістапада склала 1,026 мільёна чалавек і – у параўнанні з канцом кастрычніка павялічылася на 7,8 тыс. людзей, гэта значыць на 0,8%. У той жа перыяд 2019 года ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя вырас на 9,1 тыс. людзей, гэта на 1,1%.
Эксперты міністэрства падкрэсліваюць, што павелічэнне колькасці беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў бюро па працаўладкаванні ў лістападзе, з'яўляецца натуральнай зʼявай для канца года.
Паводле звестак Еўрастата, у кастрычніку Польшча была пасля Чэхіі другой краінай у ЕЗ з самым нізкім узроўнем беспрацоўя.
нг