Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пачаўся 45 фестываль польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні

08.12.2020 11:03
Сёлета з-за пандэміі каранавірусу Фестываль пройдзе ў Інтэрнэце, за галоўны прыз будуць змагацца 14 фільмаў.
Ілюстрацыйны здымакfestiwalgdynia.pl

Дырэктар фестывалю Лешак Копэць патлумачыў, што толькі некалькі фільмаў з Галоўнага конкурсу можна будзе паглядзець у сеціве. Для гледачоў падрыхтавана да віртуальных праглядаў да дзвюх тысяч месцаў. З-за занепакоенасці дыстрыб'ютараў і прадзюсараў у звязку з відэа пірацтвам колькасць фільмаў была абмежаваная.

Лешак Копэць таксама запэўніў, што як толькі кінатэатры зноў адчыняцца, пачнуцца паказы фільмаў з сёлетняга фестывальнага конкурсу, каб як мага больш людзей маглі пазнаёміцца ​​з найноўшымі польскімі пастаноўкамі.

Сёлета ў галоўнай конкурснай праграме ажно 10 дэбютаў. Найважнейшай асаблівасцю сёлетняга фестывалю стала дэманстрацыя патэнцыялу новага пакалення польскіх кінематаграфістаў.

Пераможцы Фестывалю будуць абвешчаны ў суботу 12 снежня.

ПР/юл