У Польшчы дастаўленыя медычныя матэрыялы для барацьбы з эпідэміяй
Чарговы транспарт медыцынскіх матэрыялаў, замоўленых у Кітаі для змагання з каранавірусам, прыбыў сёння ў Катавіцэ.
Ілюстрацыйны здымакImage by David Mark from Pixabay/CC0
Каля 110 тон аднаразовага матэрыялу для аховы здароўя дастаўлены ў Польшчу з Кітая. За апошні час гэта трэці транспарт такога тыпу. Яшчэ два будуць да канца года.
Медыцынскія тавары даставіў адзін з найбуйнейшых транспартных самалётаў у свеце. Антонаў Ан-124 "Руслан" мае даўжыню 69 метраў, 73 метры размаху крылаў і важыць разам з грузам амаль 400 тон. Такі самалёт у адзінаццаты раз прызямліўся ў аэрапорце Пыжовіц.
ПР/юл