Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскае войска гатовае далучыцца да вакцынацыі ад каранавірусу

08.12.2020 14:02
Польскі ўрад прадставіў сёння дэталёвы праект Нацыянальнай стратэгіі вакцынацыі.
Міністр абароны Польшчы Марыюш БлашчакPAP/Tytus Żmijewski

Дакумент устанаўлівае правілы правядзення вакцынацыі ў Польшчы. Нядаўна над гэтым працаваў Медыцынскі савет пры прэм'ер-міністры.

На мінулым тыдні прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што прышчэпкі ў Польшчы будуць даступныя ў кожным муніцыпалітэце.

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак заявіў, што Польская армія гатовая далучыцца да працэсу вакцынацыі на каранавірус.

Марыюш Блашчак падкрэсліў у эфіры Польскага радыё, што важна, каб усе, хто змагаецца з эпідэміяй, былі прышчэплены на каранавірус. Ён запэўніў, што жаўнеры могуць дапамагчы ў правядзенні вакцынацыі.

- Жаўнеры Войска Польскага гатовыя да вырашэння новых задач. Штодзённа каля 10 тысяч жаўнераў бяруць удзел у змаганні з каранавірусам. Яшчэ дзесяць тысяч у рэзерве ў поўнай гатоўнасці. Мы штодня займаемся аказаннем падтрымкі. Мы гатовыя яе аказаць установам, якія будуць адказваць за правядзенне вакцынацыі.

Агульныя прынцыпы Нацыянальнай стратэгіі імунізацыі былі прадстаўлены на мінулым тыдні. Прышчэпкі ў Польшчы будуць бясплатныя і добраахвотныя. У цяперашні час Нацыянальны фонд аховы здароўя набірае групы спецыялістаў для правядзення вакцынацыі.

ПР/юл