Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі зарэгістравана 12 168 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. 568 пацыентаў памерлі ў выніку гэтай хваробы.
Прэсавыя сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч заявіў, што эпідэмічная сітуацыя стабілізавалася на ўзроўні 10-12 тысяч выпадкаў у суткі, гэта ўдвая менш, чым яшчэ 2-3 тыдні таму:
-Гэта відавочнае зніжэнне паказніка перадачы віруса – наступства сацыяльных абмежаванняў. Адначасова, дадзеныя застаюцца высокімі. Нельга дазваляць сабе невыкананне эпідэмічных абмежаванняў.
З пачатку эпідэміі ў Польшчы было выяўлена больш за 1 мільён 88 тысяч выпадкаў каранвіруса Sars-Cov-2, больш за 21 тысячу палякаў страцілі жыццё ў выніку гэтай хваробы.
iar/эж