Дарожнікі пабудуюць яшчэ два ўчастка міжнароднай трасы Via Carpatia. Галоўнае ўпраўленне аўтадарог Польшчы падпісала кантракты на будаўніцтва двух фрагментаў, якія паўстануць у ваколіцах Беластоку, яны стануць фрагментамі кальцавой дарогі гораду. Падчас падпісання дамоваў міністр інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык заявіў, што польскі ўчастак міжнароднай трасы Via Carpatia будзе цалкам гатовы ўжо праз некалькі гадоў:
-На сваёй тэрыторыі Польшча завершыць будаўніцтва шашы Via Carpatia пад канец 2025- пачатак 2026 года. Будаўніцтва працягваецца ў Славаччыне. У сваю чаргу Румынія прызнала будаўніцтва гэтай дарогі адным з прыярытэтаў сваёй транспартнай палітыкі.
Маршрут Via Carpatia у Польшчы будзе праходзіць праз Падкарпацце, Любліншчыну і Падляшша. Шаша хуткаснага руху Via Carpatia злучыць Літву, Польшчу, Славаччыны, Вугоршчыну, Румынію, Балгарыю і Грэцыю.
iar/эж