Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'ер Польшчы пра саміт ЕЗ: Перамовы прынеслі нам вельмі добры бюджэт

11.12.2020 09:59
На саміце ЕЎ удалося абмежаваць выкарыстанне механізму прывязкі выплат ЕЗ да вяршэнства права і ліквідаваць недакладныя нормы.
C
Cаміту ЕЗФота: PAP/EPA/OLIVIER MATTHYS / POOL

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што бюджэтныя перамовы ЕЗ прынеслі Польшчы вельмі добры вынік. – Гэта меры, якія могуць добра паслужыць для развіцця, для выхаду з крызісу, – прызнаў кіраўнік урада ў перапынку саміту ЕЗ у Бруселі.

У ліпені былі ўзгодненыя бюджэт Еўрапейскага Звязу на 2021-2027 гады і Фонд аднаўлення пасля пандэміі. Для Польшчы прадугледжана каля 123 мільярдаў еўра субсідый, у тым ліку 27 мільярдаў еўра з Фонду рэканструкцыі. Акрамя таго, Польшча можа разлічваць на амаль 32 мільярды еўраў танных крэдытаў з гэтага фонду.

Прэмʼер-міністр падкрэсліў, што ў Польшчы з ліпеньскімі бюджэтнымі дамоўленасцямі была адна праблема, і да яе быў далучаны механізм прывязкі выплат з фондаў ЕЗ ад вяршэнства права ў краіне.

Кіраўнік польскага ўрада заявіў, што разам з сённяшнімі дамоўленасцямі на саміце ўдалося абмежаваць выкарыстанне механізму і ліквідаваць недакладныя нормы. Мэта заключаецца ў тым, каб абараніць бюджэт ЕЗ ад махлярства і карупцыі, і сама заява аб парушэнні вяршэнства закона не зʼяўляецца падставай для запуску механізму абмежавання фінансавых выплат.

Матэвуш Маравецкі сказаў, што дамоўленасці лідараў ЕЗ адназначныя ў дачыненні да механізму вяршэнства закона. У іх гаворыцца пра тое, што мэтай нарматыўных актаў зʼяўляецца абарона бюджэту ЕЗ ад махлярства, карупцыі і канфлікту інтарэсаў.

Сёння, 11 снежня саміт краінаў ЕЗ працягваецца. У Бруселі еўрапейскія лідары абмяркоўваюць кліматычную і санкцыйную палітыку.

pr/эж