Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі было выяўлена 13 110 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2, ад гэтай хваробы памерлі 544 пацыенты.
Прэсавы сакратара Міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцех Андрусевіч заявіў, што калі колькасць новых выпадкаў каранавіруса будзе змяншацца, дыягностыка і лячэнне іншых захворванняў павінны быць паступова адноўленыя:
- Зараз назіраецца сутачныя прырост на ўзроўні 10-12 тысяч. Разлічваем, што гэты паказнік будзе зменшацца. Дзякуючы гэтаму, мы зможам «размарозіць» частку медычных паслугаў.
Усяго з пачатку эпідэміі ў Польшчы было выяўлена больш за 1 мільён 115 тысяч выпадкаў каранавіруса. У выніку гэтай хваробы памерла больш за 22 тысячы жыхароў Польшчы.
iar/эж